RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 залатых узнагарод на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы

У Брэсце правялі адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. За ўзнагароды змагаліся наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Бахрэйна і Ізраіля.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 залатых, 5 сярэбраных, 7 бронзавых узнагарод і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі турніру сталі Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава (бег на 3000 м з бар’ерамі), Ілья Карнавухаў (бег на 1500 і на 3000 м), Кацярына Карнеенка (бег на 3000 і на 5000 м), Ягор Хаўратовіч (бег на 400 м з бар’ерамі), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Сяргей Карпаў (бег на 800 м).

Максім Несцярэнка ўвайшоў таксама ў шасцёрку найлепшых спартсменаў спаборніцтваў.

Першае месца ў агульнакамандным заліку занялі спартсмены Брэсцкай вобласці, на другім месцы прадстаўнікі Гродзеншчыны.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая