RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Указам № 191 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры выратаванні людзей падчас пажару, значны ўклад у ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці, развіццё чыгуначнага транспарту, машынабудавання, выдавецкай справы і кнігадрукавання, заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, гандлю, навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.

У прыватнасці, медалём «За адзнаку ў воінскай службе» адзначаны міліцыянер-кінолаг групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі Чавускага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, старшы сяржант міліцыі Уладзіслаў Ярмоленка. Медалёў «За працоўныя заслугі» ўдастоены дзяжурны лакаматыўнага дэпо Крычаў транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»Аляксандр Бабарыкін і дырэктар філіяла «Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый» ААТ «Дарбудмантажтрэст» Уладзімір Юкоўскі.

Указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Так, дырэктар ДУСА «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (Бабруйскі раён) Галіна Саўчанка ўдастоена звання «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь».

Прэзідэнт таксама падпісаў указ № 192 аб узнагароджанні шэрагу работнікаў аграпрамысловага комплексу ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне выдатных вытворчых паказчыкаў.

Ордэна Айчыны II ступені ўдастоены старшыня кааператыва «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна Аляксандр Лапацентаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу адзначаны ганаровымі званнямі «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У іх ліку дырэктары ЗАТ «Ніва» (Шклоўскі раён) Рыгор Кавалёў і УКСП «Саўгас“Дабраволец”» (Клічаўскі раён) Алег Портнік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая