Дзяржаўных узнагарод удастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў аварыйнай сітуацыі, звязанай з рызыкай для жыцця, выратаванне людзей падчас пажару, значны асабісты абараназдольнасці краіны, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё банкаўскай сістэмы, прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, заслугі ў будаўніцтве, статыстыцы і юрыспрудэнцыі, выдатныя дасягненні ў адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.

Лётчык-інструктар Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А.М. Кулагіна Дзяніс Шкарэнда ўдастоены ордэна «За асабістую мужнасць».

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны прафесар кафедры кормавытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Браніслава Шалюта.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным дзеячам мастацтваў стаў дырэктар Магілёўскай гарадской капэлы Сяргей Лішчанка.

БЕЛТА