Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці. Ініцыятарам рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі.
 
Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў - 2024 год.
 
Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў для іх папярэдняга разгляду на папяровым носьбіце па адрасе: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб.335, у электронным выглядзе ў PDF-фармаце на электронны адрас: mosd@mogilev-region .gov.by (з паметкай тэмы электроннага ліста «Праект грамадзянскай ініцыятывы»).
 
Прыкладная форма заяўкі (спасылка - Wdoc)

Да праекту прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату нараджэння, месца пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя.

Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.

Тэрмін падачы праектаў з 27 лістапада да 8 снежня 2023 года.

Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен быць адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 36 `Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Магілёўскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Праекты, якія перамаглі ў конкурсным адборы, атрымаюць фінансавую падтрымку на іх рэалізацыю.

З ПАЛАЖЭННЕМ аб парадку рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Рэд.