Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама падвялі вынікі працы за 2023 год.

Па словах начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Ігара Шчарбачэні, прынятыя праваахоўнікамі меры забяспечылі падтрыманне грамадскага парадку і бяспекі ў рэгіёне. Так, скараціліся колькасць і ўдзельная вага злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, раней судзімымі, у стане алкагольнага ап'янення. Менш крымінальных дзеянняў учынена непаўналетнімі. Падазроныя ўстаноўлены па ўсіх учыненых у 2023 годзе наўмысных забойствах і замахах на іх, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і разбойных нападах.

У цесным кантакце са ўсімі зацікаўленымі выбудоўвалася і прафілактычная праца, якая дала добры вынік. На працягу трох апошніх гадоў скарачаецца колькасць фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, знішчэння або пашкоджання маёмасці, крадзяжоў з аўтамабіляў. Значная работа праведзена па забеспячэнню дарожнай бяспекі, дзякуючы чаму знізілася колькасць ДТЗ, загінуўшых і параненых у іх. Для ўстаранення прычын, што садзейнічаюць аварыям, і ўдасканалення дарожнай інфраструктуры ўкаранёна больш як 200 інжынерных мерапрыемстваў.

Сярод напрамкаў, якія патрабуюць павышанай увагі, - барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў, махлярствам у сферы кіберзлачыннасці, а таксама нарошчванне намаганняў у процідзеянні эканамічным злачынствамі, у тым ліку ў сферы АПК. На бліжэйшую перспектыву найважнейшай задачай застаецца ахова грамадскага парадку ў перыяд правядзення электаральнай кампаніі.
 
У завяршэнні выніковай калегіі адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія вызначыліся, і падраздзяленняў, прызнаных лепшымі ў 2023 годзе. Так, сертыфікаты на службовы аўтамабіль і памятныя сувеніры ўручаны прадстаўнікам УУС Бабруйскага гарвыканкама, Асіповіцкага і Чэрыкаўскага РАУС. За высокія вынікі ў раскрыцці злачынстваў, праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай прадукцыйнасці працы пераходнага ганаровага прыза імя Фёдара Акаліты ўдастоены старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксей Цеплякоў.

БЕЛТА