RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прафсаюз даў старт традыцыйнай акцыі да Дня маці

Традыцыйная Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!»стартуе па ўсёй краіне з 12 па 18 кастрычніка. У гэты перыяд у першасных прафсаюзных арганізацыях можна будзе напісаць віншавальныя словы самаму дарагому чалавеку на адной з чатырох дызайнерскіх паштовак і бясплатна адправіць іх па ўказаным адрасе.

«Па традыцыі,якая склалася на працягу чатырох гадоў,на час правядзення акцыі ў фае або на прахадной прадпрыемстваў і арганізацый афармляюцца тэматычныя куткі, – расказалі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. – Тут любы жадаючы можа цалкам бясплатна аформіць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй маме».

Гатовыя віншавальныя паштоўкі таксама можна спампаваць у электронным варыянце з сайтаў 1prof.by і mogilev.1prof.by., упадабанае віншаванне можна адправіць у сацыяльных сетках або на e-mail. 

Акцыя «Павіншуем маму разам!»ініцыявана Маладзёжным Саветам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2015 годзе. Штогод у ёй удзельнічае больш за паўмільёна чалавек. У 2019 годзе арыгінальныя віншаванні атрымала больш за 2 млн. мам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая