RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Магілёўскай вобласці

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» стартавала на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.

Як адзначылі суразмоўцы, 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.

«З 11 па 17 кастрычніка ў кожнай прафсаюзнай арганізацыі краіны пройдзе акцыя «Павіншуем маму разам!». Любы член прафсаюза зможа перадаць важныя словы для мамы праз адну з прапанаваных паштовак, бясплатна адправіўшы яе па ўказаным адрасе, – падзяліліся ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў. – Ёсць і іншы варыянт: можна спампаваць гатовыя паштоўкі, выбраць упадабанае віншаванне – і адправіць у сацыяльныя сеткі або на е-мэйл дарагога чалавека».

Дарэчы, ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю. І цяпер у розны час віншуюць мам у многіх краінах свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая