Выязны семінар-нарада моладзевых саветаў Магілёўскага і Віцебскага абласных аб’яднанняў прафсаюзаў адбудзецца 30 кастрычніка ў Магілёве.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з працай моладзевага Савета раённай арганізацыі транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый. Для дзяцей правядуць экскурсію па ААТ «Магілёўліфтмаш».
Непасрэдна пасяджэнне адбудзецца на «Зеніце». Тут прадстаўнікі саветаў абмяркуюць актуальныя пытанні працаўладкавання моладзі, азнаёмяцца з вопытам работы ў гэтым напрамку на ААТ «Магілёўхімвалакно».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая