Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лістапада. У гэты дзень кожны, хто жадае, зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефонах Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95.