Напярэдадні ўборачнай кампаніі прафсаюзы вывучылі, як арганізавана гарачае харчаванне для аграрыяў Глускага раёна.

Абеды для іх рыхтуюць работнікі кафэ «Маладосць». Адсюль харчаванне штодзень механізатарам проста ў поле дастаўляюць вадзіцелі сельгасарганізацый.

Старшыня Глускага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак наведаў аграфірму «Слаўгарадскі». Асаблівую ўвагу ён удзяліў якасці ежы, умовам дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады.

«Рацыён харчавання механізатараў разнастайны, - адзначыў прафсаюзны лідэр, - цэны на абеды даступныя, з зарплаты работнікаў вылічваюць каля 20 працэнтаў ад поўнага кошту. Кормяць аграрыяў смачна і сытна, з захаваннем санітарных норм. А гэта залог прадуктыўнага дня на палях».

mogilev.1prof.by, фота: glusk.by