Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк заклікаў жыхароў рэгіёна не паддавацца на заклікі да парушэння грамадскага парадку. Ён папярэдзіў аб узмацненні жорсткасці і няўхільнасці пакарання.

– Мы з вамі з’яўляемся відавочцамі падзей, якія накіраваны на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Жадаючыя парушыць звыклы вобраз спакойнай і мірнай Беларусі ўзялі за правіла заклікаць жыхароў Беларусі да парушэння Закона. Людзей зноў клічуць на так званыя «мірныя» пратэсты, – звяртаецца да жыхароў Магілёўшчыны Аляксандр Чадзюк. – Я заклікаю не паддавацца на правакацыі, мэта якіх – парушэнне грамадскага парадку! Ідучы на паваду ў маніпулятараў, можна зламаць сваё жыццё.

Нагадаю, што 1 сакавіка бягучага года ўступіў у законную сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, прадугледжана ўзмацненне жорсткасці пакаранняў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама ўводзіцца адказнасць за ўдзел дзяцей у мітынгах.

Звяртаю вашу ўвагу на няўхільнасць пакарання за супрацьпраўныя дзеянні і гатоўнасць праваахоўных органаў супрацьстаяць любым пагрозам па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Не спяшайцеся, падумайце! Памятайце, што любыя неправамерныя дзеянні цягнуць за сабой меры адміністрацыйнага і крымінальнага пакарання.

Давайце разам захаваем законнасць і правапарадак, характэрныя для Магілёўшчыны на працягу многіх гадоў!