RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пракурор Магілёва правёў гутаркі з жыхарамі горада, якія абражалі ў сацсетках прадстаўнікоў улады

Пракурор Магілёва правёў гутаркі з жыхарамі горада, якія размяшчалі ў інтэрнэце абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, а таксама заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале генпракуратуры.

Факты публічнага размяшчэння некаторымі жыхарамі горада на сваіх старонках у сацыяльных сетках Facebook і Instagram такой інфармацыі выявіла пракуратура ў ходзе нагляду за выкананнем заканадаўства.

Пракурор Магілёва Дзмітрый Лянчэўскі правёў з асобнымі людзьмі гутаркі. Ён папярэдзіў аб недапушчальнасці дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама звярнуў увагу, што пры паўторным парушэнні закона яны могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) КК.

«Характэрна, што ў шэрагу выпадкаў размешчаная інфармацыя зусім не адлюстроўвала ўласную пазіцыю грамадзян», – дадалі ў пракуратуры.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая