Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію 31 ліпеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію 31 ліпеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка.

Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:

Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Шынкарэнка Сяргей Генадзьевіч –кіраўнік спраў гарвыканкама);

Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Магілёва – (0222) 72-31-38 (Шарай Аляксей Сцяпанавіч –першы намеснік кіраўніка адміністрацыі);

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Магілёва – (0222) 42-30-42 (Халецкая Наталля Лявонцьеўна –намеснік кіраўніка адміністрацыі);

Магілёўскі райвыканкам – (0222) 42-39-28 (Алекса Аляксандр Леанідавіч –намеснік старшыні райвыканкама);

Бабруйскі гарвыканкам – (0225) 68-00-18 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна –намеснік старшыні гарвыканкама);

Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Бабруйска –(0225) 76-52-33 (Грынявецкая Святлана Вітальеўна –кіраўнік спраў адміністрацыі);

Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Бабруйска –(0225) 77-75-17 (Адзіночанка Аляксандр Сямёнавіч – кіраўнік спраў адміністрацыі).

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая