Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадаркі, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Уладзіміра Аляксеевіча Дударава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Андрэй Віктаравіч Кашэўскі адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Лявонцьеўна Халецкая – (8 0222) 42-30-42.
З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Мікалаевіч Кісель – (8 0225) 76-21-41. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Ігар Анатольевіч Сысой дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Андрэй Іванавіч Чайка – (8 0225) 77-75-17.
У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48