RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кароцін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.

Адначасова са сваімі праблемамі да першага намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Георгіевіча Пацёмкіна насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Міхаіл Іванавіч Юч адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Станіслаў Сяргеевіч Мыслівец – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намесніца старшыні гарвыканкама Вольга Мікалаеўна Жук – (8 0225) 76-21-41. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Андрэй Іванавіч Чайка – (8 0225) 77-75-17.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая