«Прапанаваныя змены Асноўнага закона адпавядаюць сучасным рэаліям». Меркаванне
22.02.2022 - 16:57
Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня:
– Правядзенне рэферэндуму – гэта важная падзея для любога беларуса, якому неабыякавыя будучыня і лёс краіны. Кожны з нас сваім удзелам зможа вызначыць далейшы кірунак развіцця грамадства, бо змены закрануць практычна ўсе сферы жыцця грамадства і дзяржавы.
Немалаважна, што сур’ёзна ўзмацняецца блок правоў і свабод грамадзян, дзе будуць адлюстраваны асноватворныя і традыцыйныя каштоўнасці беларусаў.
Прапанаваныя змены Асноўнага Закона адпавядаюць сучасным рэаліям, таму нам як ніколі важна не заставацца ўбаку, а рухацца наперад – на карысць росквіту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Переводчик