Прарошчанае зерне - беларускі суперфуд: карысныя прадукты ад магілёўскіх навукоўцаў
27.10.2025 - 15:49
Прарошчанае збожжа - проста скарбніца карыснасці. На яго аснове магілёўскія вучоныя штогод ствараюць рэцэптуры прадуктаў для беларускага рынку. Вось і ў гэты раз распрацаваныя навінкі атрымалі ваў-эфект. Зялёная грэчка можа быць і правільным гарнірам, і прысмакамі.