RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў–Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы.

Гэта свята ўстаноўлена ў памяць пра дзень, калі Дзеве Марыі з’явіўся пасланы Богам Архангел Гаўрыіл і абвясціў: «Не бойся, Марыя, бо ты здабыла міласць у Бога. Ты народзіш Сына і дасі імя яму Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству яго не будзе канца». Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіцяці Ісуса.

Дабравешчанне штогод адзначаецца 7 красавіка (па новым стылі), роўна за дзевяць месяцаў да Каляд Хрыстова, якое прыпадае на 7 студзеня. З даўніх часоў свята з’яўляецца адным з самых важных і шанаваных у праваслаўі. На Русі верылі, што ў гэты дзень нават грэшнікаў у пекле не мучаць. Выконваць якую-небудзь працу строга забаранялася.

Свята настолькі ўшаноўваемае, што калі яно здараецца ў Вялікі пост, то пост паслабляецца, а калі ў Вялікдзень, то святкуецца адначасова з Уваскрэсеннем Хрыстовым. У гэты дзень здзяйсняецца ўрачыстая літургія Іаана Златавуста, якой папярэднічае ўсяночная служба. Пасля службы асвячаюцца хлеб і соль.

Паводле народных павер’яў, Дабравешчанне азначае прыход вясны, калі сам Гасподзь дабраслаўляе зямлю на сеянне, урадлівасць, гэта значыць на дабрабыт чалавечы. У гэты дзень выпякалі прасфоры, у якія ўкладвалася капейка (на шчасце). Акрамя таго, прасфоры абоклалі ў насенне, або закопвалі па вуглах палёў, абараняючы такім чынам будучы ўраджай. Паводле павер’я, якое надвор’е на Дабравешчанне – такім яно будзе і на Вялікдзень.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая