Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць прэм’еру спектакля «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» па творах Уладзіміра Маякоўскага і Лілі Брык. Пастаноўка пройдзе 9 і 10 студзеня на малой сцэне тэатра з узроставым абмежаваннем 16+, паведамілі ва ўстанове культуры.
Рэжысёр-пастаноўшчык Каміля Хусаінава прапануе гледачу гісторыю пачуццяў паэта і яго музы, расказаную праз вершы і мемуары.
«“Муза рускага авангарду” Ліля Брык, не будучы прыгажуняй, прыцягвала натоўпы прыхільнікаў, – адзначылі суразмоўцы. – Галоўным з іх быў вялікі паэт ХХ стагоддзя – Уладзімір Маякоўскі. Ліля стала для яго сінонімам жыцця. Маякоўскі прысвяціў ёй амаль усе свае вершы і паэмы. І нават праз час мы адчуваем вялікую любоў і боль, якімі напоўнены гэтыя радкі».
У спектаклі занятыя артысты: Наталля Калакустава, Андрэй Корзун, Вадзім Арціменя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць