Спектакль «Маленькія трагедыі» прадставяць на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 17, 18 і 19 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Містэрыя, у цэнтры ўвагі якой апынецца таямніца чалавечага жыцця з бесперапынным пошукам свайго прызначэння, - гэта першая яскравая прэм'ера новага 137-га тэатральнага сезона Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Галоўнай сюжэтнай лініяй стане філасофская спрэчка паміж Фаўстам і Мефістафелем аб вечным канфлікце чалавечай прыроды. Пушкінскія героі жывуць на сцэне ў непрымірымых рознагалоссях з сабой і навакольным светам.

Пачатак спектакля а 18.30.

Пастаноўка рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і АНА «Рускія сезоны».

БЕЛТА