Спектакль «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Прэм’ерныя паказы запланаваны на 24-25 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Пастаноўку паводле п’есы Альберта Гурнея будзе ставіць малады рэжысёр, студэнтка 5 курса расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. Дзяўчына добра знаёмая магілёўскаму гледачу. У нашым тэатры яна паставіла спектакль «Жоўты пясочак», а таксама ўдзельнічала ў працы над камедыяй «Тры прыгажуні».
На гэты раз увагу таленавітага рэжысёра прыцягнула творчасць Альберта Гурнея. У сярэдзіне 70-х гадоў яго называлі самым шматабяцальным драматургам Амерыкі. Гэтае званне ён пацвердзіў у наступныя дзесяцігоддзі. П’есы Гурнея не аднойчы ўваходзілі ў прэстыжную анталогію «Найлепшыя амерыканскія п’есы года».
«Любоўныя лісты» – канспект двух жыццяў, двух лёсаў, кранальная гісторыя Мелісы і Эндзі, – расказалі ў драмтэатры. – Яны пішуць адзін аднаму лісты, і ў іх ствараюць сваю чароўную, выдатную краіну Оз. Героі запячатваюць ў канверты думкі і пачуцці. Лісты становяцца іх любоўю, а каханне – лістамі. Але ў жыцця свой лад, і яно так рэдка бывае падобным на казку».
У спектаклі занятыя заслужаны артыст Беларусі Васіль Галец і актрыса Галіна Угначова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24