Прэм’еру спектакля па творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» пакажуць на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 13 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.
Новая пастаноўка – дэбют маладога піцерскага рэжысёра-пастаноўшчыка Цімура Карэпіна на магілёўскай сцэне. Ён запрашае разам з галоўнымі героямі, лётчыкам і маленькім прынцам, наведаць астэроіды Сонечнай сістэмы і пазнаёміцца з іх жыхарамі – дарослымі, якія забыліся, што калісьці таксама былі дзецьмі. «Гутаркі з імі апускаюць нашага героя ў разважанні аб сэнсе жыцця, прыгажосці, любові, дружбе і адзіноце», – распавялі ў тэатры.
Спектакль – для сямейнага прагляду. Як адзначыў Цімур Карэпін, ён будзе цікавы і дзецям, і дарослым – кожны тут зможа знайсці нешта для сябе.
Прэм’ера спектакля пачнецца а 12.00. Квіткі можна набыць у касе тэатра або забраніраваць па тэлефоне 8 (0222) 32-26-47. Таксама даступны сэрвіс куплі квіткоў анлайн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24