Прэзентацыя беларускіх выданняў адбудзецца на свяце кнігі ў Александрыі. Падчас Купалля пісьменнікі і паэты традыцыйна будуць чытаць свае творы гасцям фестывалю, паведамілі ў аблвыканкаме.
Усе жадаючыя змогуць набыць тут прадукцыю беларускіх выдавецтваў, кнігі магілёўскіх аўтараў, сувеніры нацыянальнай тэматыкі і з лагатыпам свята, дзіцячую літаратуру.
На гэтай жа пляцоўцы наведвальнікам прадаставіцца магчымасць азнаёміцца з мерапрыемствамі, запланаванымі да правядзення на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Знойдзецца месца на свяце кнігі і школьнікам. Для дзяцей арганізуюць конкурс дзіцячага малюнка, прысвечаны Году малой радзімы, віктарыны і гульні.
Свята Купалле («Александрыя збірае сяброў») плануецца правесці 11–12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48