RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне:

 

- генеральным дырэктарам рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія» Аляксандра Даўгалы. Раней ён працаваў начальнікам упраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Міністраў;

 

 

 

- рэктарам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» Віталя Веліканава. Да гэтага часу ён быў прарэктарам па выхаваўчай рабоце Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

 

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўстановы вышэйшай адукацыі краіны на больш практыка-арыентаваную падрыхтоўку спецыялістаў, а таксама з акцэнтам на асаблівасці развіцця той ці іншай сферы ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых рэктараў у БДЭУ і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

«У нас усюды недахопаў у ВНУ хапае. Трэба бліжэй да жыцця рыхтаваць студэнтаў. А самае галоўнае, каб яны пасля заканчэння вучобы прыходзілі туды, куды трэба - для чаго яны атрымлівалі гэту адукацыю. А не ехалі незразумела куды і не прасіліся ўсе працаваць дзесьці там сакратарамі, рэферэнтамі і саветнікамі пасля студэнцкай лаўкі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на развіцці названых ВНУ і даў канкрэтныя даручэнні па ўдасканаленні іх работы.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу Віталя Веліканава, які ўзначаліць Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, што гэта не проста ВНУ, а фактычна асобны горад: «Я калі першы раз туды прыехаў, наогул быў уражаны. Я не думаў, што ў Беларусі ёсць такія месцы».

У апошнія гады была праведзена значная работа па абнаўленні і добраўпарадкаванні тэрыторыі сельгасакадэміі, і трэба будзе ўсё гэта падтрымліваць у належным парадку, даў наказ Прэзідэнт.

У час размовы высветлілася, што ВНУ пакуль яшчэ не вярнулі вучэбную гаспадарку, як гэта абмяркоўвалася раней. Пачуўшы гэта, Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца ў сітуацыі і вырашыць пытанне ў першым паўгоддзі бягучага года. «Я так думаў, што вучгас ужо вярнулі. Але згадзіцеся, што ён патрэбны», - заўважыў беларускі лідар.

«Абавязкова патрэбны. У першую чаргу гэта практычная падрыхтоўка студэнтаў. Гэта сваё. І там жа і выкладчыкі, і вучоныя, ёсць база, дзе працаваць», - пацвердзіў Віталь Веліканаў.

«У першым паўгоддзі бягучага года пытанне павінна быць закрыта. Калі там ёсць нейкія новыя супраць гэтага матывы, дык вы далажыце. Але я не бачу, якія могуць быць матывы супраць. Як навучаць студэнтаў на зямлі, на жывёлагадоўчых комплексах, калі гэтага няма свайго... І я ўпэўнены, што гэта гаспадарка горшай не будзе ў яго», - распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на некаторыя асаблівасці студэнцкага асяроддзя. «Не забывайце, студэнты заўсёды ў нас ужо не тое што парахавая бочка, - нам проста пашанцавала, што ў нас студэнты ў ВНУ не такія, як недзе. Прыстойныя, добрыя людзі. Але, тым не менш, гэта свабодалюбівыя, свавольныя людзі. Таму з імі трэба працаваць. І дзве палітычныя кампаніі - яны проста як лакмусавая паперка пакажуць, як вы там спрацуеце. А без вас нікуды».

«У сельгасакадэміі, напэўна, я дакладна пабуду. Ва ўніверсітэце, можа, у наступным годзе. Поспехаў вам!»- рэзюмаваў беларускі лідар.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая