RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэзідэнт уручыў спецыяльную прэмію дзеячам культуры і мастацтва аўтарскаму калектыву Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна

У аўторак, 12 студзеня, Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп».

У ліку ўзнагароджаных аўтарскі калектыў установы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» ў складзе галоўнага бібліятэкара Юліі Касцюк і вядучага бібліятэкара Івана Малініна.

Традыцыйна Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да лаўрэатаў і гасцей урачыстай цырымоніі з прывітальным словам. Аднак відавочна, што яно мае значна больш шырокае гучанне, паколькі змяшчае пасылы, блізкія душы і сэрцу кожнага ўдумлівага беларуса, які любіць сваю зямлю і шануе суайчыннікаў:

«Мы ўшаноўваем без перабольшання вялікіх нашых землякоў-сучаснікаў. У арсенале дзяржавы ёсць розныя ўзнагароды, якімі адзначаюцца заслугі грамадзян. Але прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» стаяць у спецыяльным шэрагу. Яны прысуджаюцца за дасягненні сапраўды ўнікальныя. За падзвіжніцкую дзейнасць, якая робіць людзей дабрэйшымі, а краіну прыгажэйшай і мацнейшай. За услаўленне роднай зямлі і нашай нацыі. Вітаем лаўрэатаў, ганарымся імі і ад душы ім дзякуем».

Іван Малінін, вядучы бібліятэкар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна:

– Спецпрэмія Прэзідэнта – вельмі высокая ўзнагарода. Духоўнае адраджэнне, на мой погляд, – гэта працэс, які ідзе бесперапынна. Чым далей грамадства рухаецца ў будучыню, тым важней не губляць сувязь са сваімі каранямі, традыцыямі. Таму што менавіта адчуванне сваёй самабытнасці, пачуццё гонару за сваю радзіму дапамагаюць нацыі быць адзінай: гэта глеба для фарміравання нацыянальнай ідэі. Але без падтрымкі дзяржавы духоўнае адраджэнне нацыянальнай спадчыны немагчыма.

Так, шмат у Беларусі творчых людзей, калектываў, чый уклад у зберажэнне і прымнажэнне нацыянальнага культурнага здабытку значны, а адзначылі нашу працу. І для мяне важна, што дзякуючы такой высокай ацэнцы мы папулярызуем бібліятэку, кнігу, слова.

 

СБ, фота СБ и БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая