Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей фестывалю–кірмашу «Дажынкі–2026» у Шклове. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у бягучым годзе Магілёўская вобласць зноў даказала, што здольна дабівацца добрых рэзультатаў. Доля рэгіёна ў рэспубліканскім караваі вялікая – 1 млн 220 тыс. т збожжавых і рапсу без уліку кукурузы, пры гэтым тры раёны перасягнулі 100–тысячную мяжу. «Усё гэта – заслуга вяскоўцаў, якія ад цямна да цямна працуюць у полі, вынік напружанай працы механізатараў, аграномаў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, іншых спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў кожнаму, хто ўнёс уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі: «Вашы прафесіяналізм, вытрымка і любоў да справы выклікаюць самую глыбокую павагу».

Словы асаблівай удзячнасці Прэзідэнт адрасаваў тым, хто прысвяціў сельскай гаспадарцы сваё жыццё і з'яўляецца выдатным прыкладам для маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у аграрную сферу з новымі ведамі, тэхналогіямі і невычэрпнай энергіяй.

«Жадаю моцнага здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, дастатку ў доме, чарговых працоўных перамог на карысць Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі. Няхай кожны год будзе шчодрым, а ўраджай – багатым», – сказаў на заканчэнне беларускі лідар.

Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю–кірмашу «Дажынкі–2026» у Шклове

Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю–кірмашу «Дажынкі–2026» у г.Шклове

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з днём заслужанай славы хлебаробаў – фестывалем «Дажынкі–2026».

У бягучым годзе Магілёўшчына зноў даказала, што здольна дабівацца добрых вынікаў. Ваша доля ў рэспубліканскім караваі значная – 1 мільён 220 тысяч тон збожжавых і рапсу без уліку кукурузы, пры гэтым 3 раёны перасягнулі 100–тысячны рубеж.

Усё гэта – заслуга вяскоўцаў, якія ад цямна да цямна працуюць у полі, вынік напружанай працы механізатараў, аграномаў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, іншых спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак.

Дзякуй кожнаму, хто ўнёс уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі. Вашы прафесіяналізм, вытрымка і любоў да справы выклікаюць самую глыбокую павагу.

Словы асаблівай удзячнасці адрасую тым, хто прысвяціў сельскай гаспадарцы сваё жыццё і з'яўляецца выдатным прыкладам для маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у аграрную сферу з новымі ведамі, тэхналогіямі і невычэрпнай энергіяй.

Жадаю моцнага здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, дастатку ў доме, чарговых працоўных перамог на карысць Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі.

Няхай кожны год будзе шчодрым, а ўраджай – багатым.

Аляксандр Лукашэнка,

10 кастрычніка 2026 года.

БЕЛТА