Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.

«Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей», – гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе гасцей свята прымае гасцінны Касцюковіцкі раён – край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.

«Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства – традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны.

Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.

Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына – край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.

Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.


БЕЛТА