Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды гэтага свята, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.

«17 верасня 1939 года – дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася. Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі», – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў – аснова міру і згоды ў Беларусі. «Мэта і сэнс жыцця кожнага – захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў», – адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчыннікам з Днём народнага адзінства

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства.

17 верасня 1939 года – дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася.

Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.

Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў – аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага – захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,
17 верасня 2026 года.

БЕЛТА