Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень прыехаў у храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Шклоўскім раёне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень прыехаў у храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна.

Беларускі лідар традыцыйна запаліць у храме велікодную свечку, паразмаўляе з прыхаджанамі і свяшчэннікамі.
Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца быў узведзены ў 2017 годзе на сродкі мецэната са Шклова. Раней на гэтым месцы размяшчалася драўляная царква Святога прарока Ільі, якая была пабудавана ў 1841 годзе і праіснавала да 1951 года.

Сучасны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ўяўляе сабой будынак крыжападобнай формы з чатырма невялікімі купаламі на скрыжаваннях і светлавым барабанам у цэнтры. На знешнім баку цэнтральнага скрыжавання – абраз Свяціцеля Мікалая Цудатворца, у гонар якога храм у Еўдакімавічах атрымаў сваю назву. На купалах даху таксама размяшчаюцца абразы святых. На драўлянай званіцы храма можна ўбачыць восем званоў.
Сярод святынь храма – каўчэг з часцінкамі мошчаў Свяціцеля Мікалая Цудатворца, абразы Свяціцеля Мікалая Цудатворца, прападобных Серафіма Сароўскага і Сергія Раданежскага.











Переводчик