Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 132 «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.

У 2026 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.
 
Мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове.
 
Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.

БЕЛТА