Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці
26.05.2026 - 09:24
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 72 жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. У іх ліку прадстаўніцы сферы лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчых арганізацый, сацыяльнай сферы, лясной гаспадаркі, гандлю, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.
Переводчик