Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму». Дакумент прадугледжвае карэкціроўку шэрага законаў у мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з указам ад 10 верасня 2025 года нумар 329 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму», а таксама з правапрымяняльнай практыкай. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.

Законам, у прыватнасці, удакладняюцца мэты і прыярытэты дзяржаўнага рэгулявання для трансфармацыі сферы турызму з сацыяльнай у эканамічную. Замацоўваюцца паўнамоцтвы нядаўна створанага Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Паўнамоцтвы Прэзідэнта Беларусі і ўрада ў сферы турызму пашыраюцца, а нядаўна створанага Нацыянальнага агенцтва па турызме – замацоўваюцца.

Змяняецца парадак фарміравання і вядзення рэестра суб'ектаў турыстычнай дзейнасці. Пашыраецца пералік суб'ектаў, якія могуць выступаць рэкламадаўцамі сацыяльнай рэкламы.

БЕЛТА