Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ № 138 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021–2025 гады і 2025 год». Пра гэта паведамілі ў пресс–службе кіраўніка дзяржавы.

Указам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна–эканамічнага развіцця.

Па выніках работы ў 2021–2025 гадах пераможцамі сталі Брэсцкая, Мінская і Магілёўская вобласці.

За мінулы год – Брэсцкая і Мінская вобласці, а таксама Мінск, з ліку раёнаў – Жабінкаўскі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці, сярод гарадоў і раёнаў у гарадах – Брэст, Маскоўскі і Першамайскі раёны Мінска.

Акрамя таго, па выніках работы ў 2025 годзе вызначаны 53 пераможцы сярод арганізацый рэспублікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай, рыбнай і лясной гаспадарках, сферы паслуг.

Усе пераможцы спаборніцтваў удастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару, што традыцыйна дазволіць заахвоціць лепшыя рэгіёны і арганізацыі, а таксама стане грамадскім прызнаннем працы калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна–эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.

Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца напярэдадні Свята працы.

БЕЛТА