Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:
 
Церахава Аляксандра Аляксандравіча – намеснікам прэм'ер–міністра (пытанні будаўніцтва, ЖКГ і транспарту),
 
Маркава Марата Сяргеевіча – міністрам культуры,
 
Жука Дзмітрыя Аляксандравіча – міністрам інфармацыі,
 
Орду Міхаіла Сяргеевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Манголіі,
 
Мохара Андрэя Канстанцінавіча – генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».
 
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:
 
Гуйды Аляксея Уладзіміравіча – намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні сацыяльнай сферы і ідэалогіі),
 
Белуся Пятра Казіміравіча – намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ),
 
Бабінскай Алены Міхайлаўны – старшынёй Браслаўскага райвыканкама,
 
Бакурава Максіма Сяргеевіча – старшынёй Глыбоцкага райвыканкама,
 
Мойжыка Леаніда Ігаравіча – старшынёй Аршанскага райвыканкама,
 
Часнойця Аляксандра Леанідавіча – старшынёй Воранаўскага райвыканкама,
 
Дзікуна Андрэя Васільевіча – генеральным дырэктарам ЗАТ «Атлант» – дырэктарам Мінскага завода халадзільнікаў.

БЕЛТА