Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў указ №319 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 239 жыхарак усіх абласцей і Мінска. Гэта прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва–камунальнай гаспадарак, галіны энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і спорту, пагранічнай службы, устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Самая шматлікая група сярод узнагароджаных – 91 чалавек – гэта жыхаркі Брэсцкай вобласці. У іх ліку повар Рудскага дзіцячага сада Наталля Геліс, медсястра Пінскай цэнтральнай бальніцы Аліна Казлоўская, жывёлавод ААТ «Парахонскае» Валянціна Калюта, кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю 86–й пагрангрупы Дзяржпагранкамітэта Наталля Ляшук і лабарант малочнатаварнай фермы «ААТ «Агра–Моталь» Наталля Навакоўская.

У ліку тых, хто ўдастоены ўзнагароды, таксама інжынер па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытворчасцю ААТ «Гомсельмаш» Вольга Курыцкая, настаўнік–дэфектолаг дзіцячага сада №75 Гродна Алена Арцішэўская, лабарант кафедры прыватнай жывёлагадоўлі Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Яўгенія Фадзеенкава, кветкавод Нясвіжскай ЖКГ Наталля Губчык, начальнік аддзялення паштовай сувязі Сінягова Старадарожскага вузла паштовай сувязі Вольга Свірыда, прыёмная маці аддзела па адукацыі Мсціслаўскага райвыканкама Алена Ярокава, аграхімік Мінскага парнікова–цяплічнага камбіната Алена Чура і інжынер–тэхнолаг Мінскага завода колавых цягачоў Юлія Шостак.

БЕЛТА