Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.

Прыняцце ўказа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.

У прыватнасці, дакумент прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцей інфармацыйнага абмену дзяржаўных органаў, а таксама ўзмацненне абароненасці інфармацыі, якая захоўваецца ў банку даных.

Грамадзяне могуць атрымаць звесткі, звязаныя з абмежаваннем іх выезду, у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Тэрмін іх атрымання скарачаецца да аднаго працоўнага дня.

БЕЛТА