Павышэнне вучэбных стыпендый для студэнтаў ВНУ прадугледжана ўказам нумар 84, які 5 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Указам прадугледжана павышэнне з 1 лютага гэтага года вучэбных стыпендый», – удакладнілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, упарадкаваны падыходы да назначэння такіх стыпендый. Так, у другім семестры 2025/26 навучальнага года стыпендыя студэнтаў (з балам 9–10) па тэхнічных спецыяльнасцях у БДТУ павялічыцца з 257 да 300 бел. руб., у БДУ – з 334 да 390 бел. руб.

БЕЛТА