Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе беларускага лідэра.

«Турнір стаў яркай падзеяй і адным з самых паспяховых праектаў у сферы дзіцяча–юнацкага спорту ў краіне, – гаворыцца ў прывітанні. – Хакей – гэта школа фарміравання асобы, цягавітасці і жалезнага характару. Сёння ў каманд усіх рэгіёнаў Беларусі ёсць унікальны шанец праявіць свае найлепшыя якасці і гучна заявіць пра сябе».

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што фінальныя матчы пройдуць у атмасферы сумленнай і ўпартай барацьбы, прынясуць станоўчыя эмоцыі і стануць ступенню да заваявання новых вяршыняў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, удачы, прыгожых, відовішчных паядынкаў і заслужаных перамог.

БЕЛТА