Пажар адбыўся каля гадзіны ночы ў аўторак 28 ліпеня ў аграгарадку Пратасевічы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гарэў драўляны цялятнік на тэрыторыі малочнатаварнай фермы «Пратасевічы» ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзаб».

У выніку пажару знішчана 45 кв. м. даху, пашкоджаныя сцены цялятніка. Загінула 19 цялят ва ўзросце аднаго месяца, як расказалі суразмоўцы.

Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі фермы выратавалі 14 цялят.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.