RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прыморскі край зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы

Прыморскі край зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Падчас візіту ва Уладзівасток генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзеі Лазарэвіч было падпісана дылерскае пагадненне паміж холдынгам і ТАА «Утес» з правам рэалізацыі машыны для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ­9 у Прыморскім краі.

ТАА «Утес» на працягу 22 гадоў з’яўляецца распрацоўшчыкам кар’ера «Гара глыбінная» і зарэкамендаваў сябе як надзейны вытворца мінеральных угнаенняў: вапняковай даламітнай мукі, вапняковай крупкі і мінеральнага парашку для асфальта-бетонных заводаў.

У цяперашні час у якасці асноўных машын для ўнясення мінеральных угнаенняў расійскі партнёр выкарыстоўвае тэхніку заходнееўрапейскай вытворчасці і машыну для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ‑9 ад «Бабруйскаграмаша». «З улікам розніцы ў кошце і адрозненняў у метадзе ўнясення (замежны аналаг даражэйшы ў сем разоў і ўносіць угнаенні талеркамі супраць штангавага адаптара ў машыны беларускай вытворчасці, што адбіваецца на раўнамернасці ўнясення угнаенняў), кіраўніцтва таварыства падчас папярэдніх перагавораў выказала зацікаўленасць у прасоўванні машыны МШХ‑9 на тэрыторыі Прыморскага краю», – адзначылі ў прэс-службе.

У якасці пацвярджэння эфектыўнасці ўнясення мінеральных угнаенняў штангавым адаптарам быў зняты відэаролік, у якім наглядна прадстаўлены ўсе перавагі працы з тэхнікай беларускай вытворчасці.

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынгу пастаўляецца больш чым у 50 краін свету.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая