RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прыярытэты развіцця Магілёўскай вобласці абмяркуюць 24 25 лістапада на форуме «Млын поспеху»

Міжнародны эканамічны форум «Млын поспеху» пройдзе 24‑25 лістапада ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Маштабнае мерапрыемства адбудзецца ў рэгіёне ўжо 13-ым разам, расказалі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

У працы форума прымуць удзел прадстаўнікі больш як 20 краін свету: гандлёва-прамысловыя палаты, органы ўлады, дыпламатычныя карпусы і вядомыя сусветныя кампаніі. Яны наведаюць выставу-прэзентацыю інвестыцыйных і інавацыйных праектаў рэгіёна, дзе будуць сабраны найлепшыя прапановы па прыярытэтных кірунках развіцця вобласці. У праграме таксама запланаваны рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці, бізнес-форум «Вецер поспеху», праца секцыі «Інвестыцыі як аснова нашай будучыні», пасяджэнне Савета па міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзяржаў-членаў СНД, падпісанне дагавораў і пагадненняў.

«Магілёўская вобласць – найбуйнейшы прамысловы, сельскагаспадарчы і навуковы рэгіён краіны, – адзначылі суразмоўцы. – Яна мяжуе з Расіяй і валодае шэрагам геапалітычных пераваг, што ў дадатак да спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, стабільнай сацыяльнай абстаноўкі і высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця ставіць яе ў шэраг найбольш прывабных рэгіёнаў для ўкладання інвестыцый і вядзення бізнесу».

Як адзначылі ў камітэце эканомікі, у Магілёўскай вобласці створаны неабходныя ўмовы для інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку празрыстыя правілы вядзення бізнесу для ўсіх суб’ектаў прадпрымальніцтва, роўны доступ да зямельных участкаў і энергарэсурсаў. З боку ўлады вядзецца бесперапынная работа па далейшым удасканаленні і павышэнні эфектыўнасці сістэмы дзяржаўнай падтрымкі інвестыцыйнага працэсу.

На тэрыторыі рэгіёна ёсць шырокі спектр магчымасцяў для інвестыцый у розныя галіны эканомікі, як для беларускіх, так і для замежных прадпрымальнікаў. Перш за ўсё гэта тычыцца стварэння буйных праектаў, якія з’яўляюцца важнымі для жыццядзейнасці вобласці і адкрываюць новыя магчымасці для вядзення бізнесу. Так, Указам Прэзідэнта ад 8 чэрвеня 2015 года № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» і ад 28 мая 2020 года № 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» створаны шэраг прэферэнцый для гэтых тэрыторый, які ўключае стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая