RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прыём грамадзян у Круглым правёў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка

Пытанні выканання працоўнага і зямельнага заканадаўства, калектыўная просьба не закрываць ФАП у адной з вёсак раёна былі агучаны сёння падчас прыёму грамадзян намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам у Круглянскім райвыканкаме.

Першай да яго звярнулася жыхарка аграгарадка Цяцерына са скаргай на неабгрунтаванае звальненне. Зараз ідзе судовае разбіральніцтва з гэтай нагоды. Праверку праводзіла і пракуратура раёна. Валерый Анатольевіч даручыў дадаткова разабрацца ў дадзеным пытанні.

З пытаннем правамоцнасці звальнення звярнуўся і жыхар Круглага. Па яго асобным сігнале ў цяперашні час вядзецца разбіральніцтва з боку праваахоўных органаў.

З калектыўнай падзякай да Валерыя Малашкі, які курыруе сферу аховы здароўя вобласці, звярнуліся жыхары вёскі Загаранкі. У прыватнасці, дзякавалі за ўвагу і прафесіяналізм фельчару мясцовага ФАПа Яўгену Ямкову, які працуе тут з 2018 года. Таксама жанчыны выказалі просьбу не закрываць дадзеную ўстанову аховы здароўя ў вёсцы. Пры нарматыве абслугоўвання 900 чалавек на падведамнай тэрыторыі жыве ўсяго 224. Тым не менш улады разумеюць важнасць і патрэбу невялікага ФАПа з улікам няпростай эпідэміялагічнага сітуацыі. Валерый Анатольевіч разам са старшынёй Круглянскага райвыканкама Сцяпанам Палоннікавым запэўнілі, што гэты ФАП будзе працаваць столькі, колькі гэта будзе магчыма.

«Вельмі важна, што людзей хвалююць не толькі бытавыя рэчы, але і выкананне сацыяльных гарантый у тым ці іншым населеным пункце, – адзначыў у завяршэнне прыёму Валерый Малашка. – Але на адным прыёме вельмі складана вынесці вердыкт або рашэнне, таму што ўжо ўцягнута цэлае кола людзей для разгляду таго ці іншага канфлікту. Таму дадзены адпаведныя даручэнні і абласным службам, мы звярнулі свае просьбы і да прафсаюзных арганізацый, каб уважліва паглядзелі на парадак звальнення, у прыватнасці, двух грамадзян, якія прыйшлі на прыём. Ну а зямельныя спрэчкі паміж суседзямі – гэта самая няўдзячная справа, таму пастараемся, наколькі можна, уважліва паглядзець на гэтую сітуацыю яшчэ раз, ацаніць абстаноўку і знайсці нейкі шлях да міру».

krugloe.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая