Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама.
У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас навучэнца, якому шэсць гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня.
Для прыёму дзяцей ў I клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:
– заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
– медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
– пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Рашэннямі адміністрацый раёнаў горада Магілёва вызначаны мікрараёны ўстаноў адукацыі:
– мікрараёны ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна;
– мікрараёны ўстаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна.
Час прыёму заяў у першыя класы рэгулюецца графікамі працы ўстановы і прыёму кіраўнікамі грамадзян па асабістых пытаннях. Дадатковая інфармацыя размешчана на сайтах устаноў адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)