RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне дзяржаўнай важнасці – Аляксандр Лукашэнка заявіў аб маючай адбыцца перазагрузцы сістэмы адукацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў аб маючай адбыцца перазагрузцы сістэмы адукацыі.

«Урокі засвоены. Падзеі абумовілі глабальнасць тых пытанняў, якія мы вынеслі на гэты педсавет. Нам трэба будзе перазагрузіць сістэму адукацыі. Сёння гэта пытанне дзяржаўнай важнасці», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў аб старажытнай мудрасці: пасля хлеба самае важнае для народа – гэта школа. «Не змяншаючы ролю сям’і, мы ўсе з вамі добра разумеем, што менавіта выхавальнік і настаўнік стаяць ля вытокаў фарміравання народа як адзінай нацыі. Навука называе гэта нацыянальнай ідэнтычнасцю. Па-простаму гэта патрыятызм», – сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў гэтым паняцці шмат сэнсаў: любоў да Радзімы, павага да дасягненняў мінулага, прыхільнасць традыцыям, шанаванне старэйшых пакаленняў і гонар за поспехі сучаснікаў, імкненне ўнесці свой уклад у гісторыю краіны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая