RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне эканамічнай бяспекі абмеркавалі на сустрэчы з супрацоўнікамі Дзяржкамітэта судэкспертыз

У рамках Адзінага дня інфармавання ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці адбылася сустрэча, галоўным пытаннем якой стала эканамічная бяспека дзяржавы. Перад калектывам упраўлення на чале з палкоўнікам юстыцыі Яраславам Федарынчыкам выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.

Эфектыўная эканоміка з'яўляецца ключавой умовай устойлівага развіцця краіны. Нягледзячы на санкцыйны ціск, як падкрэсліў Руслан Страхар, беларуская эканоміка дэманструе рост: павялічылася прамысловая вытворчасць, знізілася інфляцыя, выраслі грашовыя даходы насельніцтва. Руслан Барысавіч падрабязна расказаў аб стане эканомікі ў магілёўскім рэгіёне, спыніўся на пытаннях імпартазамяшчэння і экспарту, тавараабароту, узроўню заработнай платы, занятасці насельніцтва, развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых. Ён адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці Прыдняпроўскага краю: рост валавога рэгіянальнага прадукту ў параўнанні з 2022 годам, дынаміку індэксаў прамысловай вытворчасці, станоўчыя вынікі работы будаўнічых арганізацый, рост інвестыцый у асноўны капітал.

Намеснік старшыні аблвыканкама таксама звярнуў увагу, што праводзіцца вялікая работа па адкрыцці новых аб'ектаў і рэканструкцыі існуючых: уведзены ў эксплуатацыю інфекцыйны корпус Магілёўскай бальніцы № 1, адкрыта новая кальцавая - паўднёва-заходні абход г.Магілёва, пашыраны анкалагічны дыспансер, рэканструяваны дзіцячы сад .Вейна Магілёўскага раёна, Жыліцкі палац XVIII-XIX стагоддзяў у Кіраўскім раёне. У планах да канца бягучага года – увесці ў эксплуатацыю два дзіцячыя садкі ў г.Магілёве і г.Бабруйску. У наступным годзе плануюцца ўвод медыцынскага корпуса экстранай хірургіі Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД, адкрыццё сярэдніх школ у абласным цэнтры і г.Асіповічы, рэканструкцыя Чэрыкаўскай райбальніцы, завяршэнне трэцяй чаргі пуцеправода-дублера вуліц Якубоўскага і Загараднай шашы ў г.Могілеве.

Карыстаючыся выпадкам, супрацоўнікі ўпраўлення задалі Руслану Страхару свае пытанні - цікавіліся эфектыўнасцю працы свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», беларускай АЭС і г.д. - і атрымалі на іх поўныя аргументаваныя адказы.

Акрамя таго, па тэме барацьбы з карупцыйнымі злачынствамі перад калектывам выступіў старшы пракурор Магілёўскай абласной пракуратуры старшы саветнік юстыцыі Сяргей Мурашкевіч, заклікала ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць акуратнейшымі ў няпростых зімовых умовах інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магаблвыканкама капітан міліцыі Наталля Казлова, а супрацоўнікі банкаўскай сістэмы падзяліліся карыснай інфармацыяй аб навінках сярод сваіх прадуктаў, умовах крэдытавання і г.д.
 
Завяршылася мерапрыемства цырымоніяй узнагароджання. Намеснік начальніка ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Андрэй Чарчук уручыў супрацоўнікам афіцэрскія пагоны, з нагоды прысваення чарговага спецыяльнага звання, і награды.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая