Пазачарговае паседжанне камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама адбылося сёння пры ўдзеле старшыні камісіі - намесніка старшыні аблвыканкама Алега Стэльмашка, начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Святланы Кашняровай, а таксама членаў абласной камісіі, іншых зацікаўленых службаў. Праз відэаканферэнцсувязь у рэгіянальных студыях падключыліся да сходу старшыні тэрытарыяльных КСН і іх намеснікі, прадстаўнікі органаў упраўленняў адукацыі, унутраных спраў і інш.
На парадак дня было вынесена пытанне выканання заканадаўства, накіраванага на прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Як адзначыў Алег Стэльмашок, у рэгіёне арганізавана сістэмная работа па прафілактыцы правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі і крымінагенная абстаноўка, у цэлым, застаецца кантралюемай. Пры гэтым, аналіз мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца, і выяўленых у іх недахопаў значна зніжаюць патэнцыял праводзімай работы. У сувязі з чым старшыня абласной камісіі звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па забеспячэнні бяспекі дзяцей і падлеткаў, устараненне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх супрацьпраўным паводзінам.
У ходзе пасяджэння заслуханы справаздачы службовых асоб аб прынятых мерах па недапушчэнні прабелаў у далейшай рабоце. «Належнае ўзаемадзеянне зацікаўленых службаў, стабільны ведамасны кантроль за дзейнасцю падпарадкаваных на месцах, а таксама добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і намечаных мерапрыемстваў забяспечыць вырашэнне пастаўленых задач», - падкрэсліла ў сваім выступленні Святлана Кашнярова.
Па выніках паседжання прынята пастанова, у якой вызначаны арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на павышэнне рэзультатыўнасці праводзімай работы.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні