Работнікі Дрыбінскага УКП «Бытпаслугі» ўносяць свой уклад у работу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Тут нядаўна асвоілі пашыў тканевых і марлевых масак.
– На днях мы атрымалі ўсе неабходныя дакументы для вырабу масак,– расказала дырэктар прадпрыемства Таццяна Козусева. – Цяпер працуем на давальніцкай сыравіне магілёўскага ААТ «Магатэкс», з прадпрыемствам заключана дамова на пашыў 10 тысяч штук. Тканіна, з якой шыюцца маскі, шчыльная, гіпаалергенная, добрай якасці. Для нашых швачак гэта нескладаная аперацыя, і праца ідзе поўным ходам. На «Магатэксе» расказалі, што прадукцыя будзе рэалізоўвацца праз Магілёўскае РУП «Фармацыя».
Спадзяёмся, што прадукцыя, зробленая рукамі дрыбінскіх швачак, дазволіць камусьці захаваць здароўе ў такі небяспечны перыяд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00