Работнікі лясной гаспадаркі ўстараняюць наступствы непагадзі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Магілёўскай вобласці пацярпела каля 300 га лесу, які патрабуе правядзення суцэльных санрубак. Больш дакладна шкода будзе ацэнена дадаткова. Сёння работнікі Мінлясгаса і кіраўніцтва Магілёўскага ДВЛГА зробяць аблёт на верталёце над вобласцю.

Моцныя шквалістыя вятры нанеслі ўрон і ў Віцебскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, лясныя насаджэнні пацярпелі ў Гарадоцкім, Расонскім, Шумілінскім лясгасах. Паводле аператыўнай інфармацыі, напрыклад, у Гарадоцкім лясгасе пад санрубкі пойдзе не менш як 20 га лясных насаджэнняў. Гэтая лічба таксама будзе ўдакладняцца ў выніку даабследаванняў.

Работнікі лясной гаспадаркі аператыўна пачалі ўстараненне наступстваў стыхіі. Задача нумар адзін - прыбраць драўніну на дарогах і расчысціць пад'езды да пашкоджаных ліній электраперадачы. З самай раніцы кіраўнік галіны Аляксандр Кулік правёў аператыўную планёрку са сваімі намеснікамі. Па даручэнні міністра ягоны першы намеснік Андрэй Карась адпраўляецца на Віцебшчыну, каб ацаніць сітуацыю.

БЕЛТА