RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Работу з насельніцтвам і іншыя пытанні абмеркавалі ў Чэрыкаўскім раёне

Чэрыкаўшчыну з рабочым візітам наведала старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Яна азнаёмілася з працай і ўмовамі знаходжання ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання, створанага пры Лабанаўскім ВВК «Яслі-сад – базавая школа», пагутарыла з дзецьмі, пацікавілася іх вольным часам і дасягненнямі, паведамляе «Веснік Чэрыкаўшчыны».

Дырэктар установы адукацыі Аляксандр Асіпенка, дэпутат Сормаўскага сельскага Савета дэпутатаў, пазнаёміў старшыню аблсавета з вынікамі рэалізаваных раней Лабанаўскім ВВК ініцыятыў, сярод якіх «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі» і «Сацыяльныя швейныя майстэрні». Далей адбыўся круглы стол, удзел у якім таксама прынялі старшыня Чэрыкаўскага райсавета дэпутатаў Анжэла Новікава, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў Чэрыкаўскага раёна.

Асноўнай тэмай абмеркавання стаў стан работы з насельніцтвам на месцах, узаемадзеянне са службамі раёна па рашэнні пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці вяскоўцаў. Кожны старшыня сельсавета абазначыў існуючыя праблемы і падзяліўся вопытам працы з органамі мясцовага самакіравання і жыхарамі. Падчас круглага стала гаворка ішла і аб працы па працаўладкаванні не занятага ў эканоміцы насельніцтва, уключэнні сельскіх жыхароў у навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

– Дэпутаты ўсіх узроўняў павінны актыўна працаваць у сваіх акругах, – упэўнена Ірына Раінчык. – Важна ведаць, што хвалюе канкрэтнага чалавека, умець выслухаць і прыняць удзел у вырашэнні яго праблемы. Немалаважна абменьвацца інфармацыяй па актуальных пытаннях з раённымі службамі.

Таксама старшыня аблсавета акцэнтавала ўвагу на важнасці абмену вопытам паміж суседнімі раёнамі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая