Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр аб’яўляе аб правядзенні фотаконкурсу «Адзін дзень з жыцця валанцёра». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
Конкурс накіраваны на развіццё, папулярызацыю і павышэнне прэстыжу валанцёрства ў Беларусі і праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра, які адзначаецца 5 снежня.
«Далучыцца да фотаконкурса могуць навучэнцы ўстаноў адукацыі Беларусі. Для гэтага трэба адправіць фота з валанцёрскіх мерапрыемстваў, у якіх непасрэдна ўдзельнічаў канкурсант. Фотаработы прымаюцца на пошту volcenterby@gmail.com з пазнакай «Фотаконкурс» да 6 снежня. У суправаджальным лісце трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, установу адукацыі, кантактны тэлефон, а таксама назву здымка, дату і месца», – адзначылі ў ведамстве.
Пераможца фотаконкурсу будзе вызначаны 9 снежня. Ён атрымае сертыфікат і сувенір.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне